Беларуская Служба

У Беларусі зменяць маркіроўку харчовай прадукцыі

03.05.2024 16:07
У новай версіі пакупнік зможа прачытаць не толькі пра вугляводы, тлушчы, бялкі, але і ўтрыманне солі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Этыкеткі харчовай прадукцыі ў Беларусі зробяць больш інфарматыўнымі. Аб гэтым расказала журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Паводле яе, змены будуць унесеныя ў 22-і тэхналагічны рэгламент «Харчовая прадукцыя ў частцы яе маркіроўкі» (Тэхнічны рэгламент Мытнага саюза 022/2011).

«Канкрэтызуюць указанне раслінных алеяў і тлушчаў у складзе, удакладняць пералік кампанентаў, якія могуць выклікаць алергічную рэакцыю, непераноснасць або супрацьпаказаны пры асобных відах захворванняў», – заявіла Алена Маргунова.

Змяненні закрануць і ўказанні харчовай каштоўнасці, якая ёсць на ўпакоўках. У новай версіі пакупнік зможа прачытаць не толькі пра вугляводы, тлушчы, бялкі, але і ўтрыманне солі, насычаных тлушчаў і насычаных тоўстых кіслот.

Папраўкі будуць і ў спісе дазволеных харчовых дабавак: мінус 19 пазіцый з існуючага пераліку. Але ў абарачэнне ўвядуць 6 новых.

Як падкрэсліла спецыяліст, гэтыя змяненні зараз знаходзяцца на абмеркаванні.

аз