Беларуская Служба

У Беларусі нарошчваюць колькасць камер відэаназірання па ўсёй краіне

04.05.2024 12:02
Улады заяўляюць, што гэта робіцца дзеля забеспячэння бяспекі грамадзян.
Ілюстрацыйны здымакAlexander Fox | PlaNet Fox z Pixabay/CC0

Нельга выключыць, што гэта робіцца, каб забяспечыць магчымасць усталяваць татальнае назіранне за грамадствам.

Гаворка ідзе аб усталёўцы новай сеткі камер відэаназірання. Вядома, што ў Вілейцы іх ужо налічваецца 184, яны могуць распазнаваць твары людзей і аўтамабільныя нумары. Па ўсёй Беларусі плануецца павялічыць колькасць відэакамер да 40 тысяч.

У міліцыі не хаваюць, што гэты інструмент забеспячэння бяспекі грамадзян быў запазычаны ў РФ, дзе падобная практыка татальнага кантролю над людзьмі ўжо даўно выкарыстоўваецца кіруючым рэжымам.

Крыніца: Баста!