Беларуская Служба

Японія і Аўстралія падпісалі пакт аб супрацоўніцтве ў галіне абаронных тэхналогій

04.05.2024 14:23
Дамоўленасць стала адказам на нарошчванне ваеннай сілы Кітая ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Ілюстрацыйны здымакEPA/VALDA KALNINA Dostawca: PAP/EPA.

Міністры абароны Японіі, ЗША і Аўстраліі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны. У сваёй заяве міністр абароны Японіі Мінору Кіхара, міністр абароны ЗША Лойд Осцін і міністр абароны Аўстраліі Рычард Марлз падкрэслілі, што яны працягнуць абмяркоўваць магчымасці супрацоўніцтва ў галіне абаронных тэхналогій, уключаючы сумесную баявую авіяцыю і кампазітныя аэракасмічныя матэрыялы. Супрацоўніцтва таксама будзе датычыцца праектаў даследаванняў, распрацовак, тэсціравання і ацэнкі.

Міністры таксама дамовіліся аб сумеснай падрыхтоўцы знішчальнікаў F-35 у кожнай са сваіх краін на працягу наступных двух гадоў. Акрамя таго, яны рашуча асудзілі ваеннае супрацоўніцтва паміж Паўночнай Карэяй і Расіяй, у тым ліку набыццё і выкарыстанне Масквой паўночнакарэйскіх балістычных ракет у парушэнне рэзалюцый Савета Бяспекі ААН.

Супрацоўніцтва краін у галіне абароны звязана з альянсам AUKUS, які накіраваны на супрацьдзеянне ўплыву Кітая ў спрэчных водах Паўднёва-Кітайскага мора.

ПР/юл